?

Log in

No account? Create an account

Пост любові да Кіева!
Якуб
jakubik_by
Калі твой улюблёны клуб выходзіць ў фінал ЛЧ, а сам фінал адбываецца ў Кіеве, то грэх не наведаць фінал! Дастаць квіткі на фінал было практычна не магчыма, але ў цэнтры Кіева была арганізавана крутая фанзона на 15к чалавек, але прыйшло туды мо пад 30к, а мо і болей.
Чытаць болей...Collapse )

Hangover у Слоніме
Якуб
jakubik_by
Апошнім часам усё больш і больш сяброў і знаёмых наведваюць Слонім. Усе пытаюцца, дзе б падсілкавацца ды папіць піўка. Часцей праўда пытаюцца дзе б папіць піўка. Але ўжо з’явіліся сябры, якія вандруюць з дзеткамі і больш не ідуць ў адрыў, прыехаўшы на новую лакацыю. Таму для ўсіх прапаную топ-10 слонімскіх бараў!
Слонім жыве начным жыццём, тут лёгка знайсці адкрыты апоўначы бар, але мала куды можна патрапіць з 8 раніцы . Гэтую праблему ўжо падымаў Віктар Марціновіч, таму ўсім раю перачытаць ягоны пост аб лампавай сталоўцы Слоніма.
Карацей, калі ты малады і здаровы, калі табе споўнілася 18 гадоў, пагналі! Абавязкова пазнаёмціся з папярэджваннямі пад *, каб не казалі, што я не папярэджваў :)
RC_elp4OwHA.jpg
*Усё піва ў слонімскіх барах бутэлечнае, разліўное ёсць толькі ў піўных разлівах.
**Усе установы можна назваць “барамі”, таму што ва ўсіх прадаецца піва і закускі да яго, і не важна, што ўсё выглядае як кавярня.
***Сябры, у Слоніме, як і ў любым раённым горадзе, у бары людзі не ходзяць штодзённа, таму калі яны ўжо сюды і прыйшлі, то аддаюць ўсю моц і душу, таму трэба паводзіць сябе карэктна, каб не атрымаць прыгодаў на сваю сраку :D Усе ўстановы пазначаны зорачкамі бяспекі, таму ацаніце сябе перад паходам у той ці іншы бар ;)

Чытаць болей...Collapse )

Топ менскіх пабаў
Якуб
jakubik_by
З кожным днём працы становіцца ўсё больш, а часу ўсё меньш. Але гэта ўсё ебала, давайце лепш пра добрае! Пра піва! Пра піва і закусачкі :)
Неяк паўгады таму, я дамовіўся з адным парталам аб напісанні артыкула :) Але я забухаў і трохі падзабіў, а калі напісаў, то ўжо мой карэктар забухаў, і вось прайшло 4 месяцы і ён стаў трохі не актуальны :D
Але павінен захавацца для гісторыі! Таму глядзіце і цаніце! Калі вы з Менску - абавязкова трэба быць ў лепшых месцах топа!
За гэтыя паўгады мала што змянілася! Таму, хутка пятнічка, куфлі ў гару!!
P.S. соры за гарызантальныя фота ;)
P.S.S. У тэксце маецца шмат памылак, але гэта ўсё таму што я неадукаваны інжынер, а мой карэктар, як я казаў вышэй, забухаў :D :D
---
З кожным днём крызіс наступае ўсё больш, а светлай будычыні не бачна. Амаль кожны тыдзень ў Менску адкрываюцца новыя бары ці кавярні, але не ўсе яны могуць адзначыцца антыкрызіснымі коштамі.  Мы вырашылі скласці топ антыкрызісных бараў, якія зробяць ваш красавіцкі дзень больш цёплым і прыемным. Каб зрабіць роўныя ўмовы, мы вырашылі абіраць самае таннае піва і самыя танныя, фірмовыя, закускі.
Чытаць болей...Collapse )

Вяртанне
Якуб
jakubik_by
Калі вы не бачыце новых пастоў шмат часу, то быць можа аўтра блогу сядзіць з келішачкам хатняга вінца і глядзіць на дровы скрозь дым :)


Жыць ў вёсцы - проста космас!
PS за кадрам чалавек, які перажыў гаўнасезон сваёй каманды, перажыў гаўнафінал сваёй каманды і адсвяткаваў першы дзень народзінаў свайго малога ^_^
Цэтлікі: , ,

Архітэктурны пост
Якуб
jakubik_by
Апошнія гадоў 10 сумуе Вастраўская танцпляцоўка. А шчэ гэдоў 15 таму, Якубік выжыгаў там з вясковымі дзеўкамі пад песні групы Краскі :D
Часы танцаў праходзяць, а крутая танцпляцоўка застаецца! Калі прыгледзіцца, то бачна, што сцены зробленыя з полых азбестацэментных труб! Рознага дыаметра!) Становіцца зразумела, што зляпілі з таго што было :) З дахам ніякіх цудаў - звычайныя драўляныя фермі і шыфер! Але сцены! Езу, гэта ж геніальна! :)

Чытаць болей...Collapse )

Гістарычны момант
Якуб
jakubik_by

Першая хатняя гульня Крумкачоў з, амаль што родненькім, Нёманам!
Здаецца мне, што нават ФК Мінск на гэтым стадыёне столькі не збіраў :) 1834 квітка рэалізована + уладальнікі абанементаў. Нот бэд, улічваючы, што год назад чалавек 100 было!
Чытаць болей...Collapse )

Сталі забываць
Якуб
jakubik_by
Вось ўжо колькі год людзі сцябуцца з Галечкі Паплаўскай, што ўжо шмат што сталі забываць :)
Артыкул адкапаны Панкаўцом, з часоў калі яшчэ не было Галілео і Боба Марлео, не было papa_rimsskij Сальвадора Далі.


Галечка бярэ інтэрв'ю ў самой сябе, лепшыя пытанні і адказы падкатам!
Чытаць болей...Collapse )

Гуканне вясны
Якуб
jakubik_by
Учора з брацікамі рабілі эксклюзіўчык для аднаго Радыё. Ранічкай аказалася, што я занадта "наэкслюзівіўся" і магу трымаць толькі гарызантальнае становішча. Жонка прымусіла набыць мінералачкі і выпраўляцца на "Гуканне вясны" ў Вязынку, але б мне больш падышло якое Гуканне здароўя ў сельпошачцы ў выглядзе Крынічкі класічнай. Але лепш быць "хворым" у шчаслівай сям'і, чым з Крынічкай у адзіноце :D
35 км з адчыненым вакном і бутылечкай баржомі ў руцэ. Гэта быў першы раз калі я не даваў жонцы парад як трэба ехаць :D :D

Чытаць болей...Collapse )

Хвілінка павагі
Якуб
jakubik_by
Падчас апошняга матча Дортмунда з Майнца памёр сталы заўзятар Дортмунда. Супрацоўнікі стадыёна паведамілі аб гэтым праз табло. І адразу ўвесь стадыён, у тым ліку і гасцявыя фанаты і футбалісты на полі, сталі паводзіць сябе больш стрымана. А ў канцы запелі You will never walk alone. Рэф ні дадаў ні секунды да асноўнага часу. А пасля матчу ўся каманда абняўшыся падышла да "жоўтай сцяны"!
Во дзе рэальны рэспектос! Найкруцейшыя фанаты ў свеце!


Дарэчы, гэта напэўна мара тру фаната - памерці на родным стадыёне, як бы гэта жудасна не гучала. Як казаў Джеррард: "Калі я буду паміраць, не вязіце мяне ў шпіталь, вязіце мяне на Энфілд"!
Цэтлікі: ,

Вандроўка 2.0
Якуб
jakubik_by
Працяг цудоўнейшага паста пра сакавіцкую вандроўку :D
Астатнія дні правялі бліжэй да Слоніма. Надвор'е было гаўно, але нас гэта не спыняе :)
#1 Касцёл у Новадзявяткавічах 18-га стагодзя. Класычны прыклад з Беларусі - што не зрабіў час, зрабілі саветы. Ёбнутыя каты зладзілі склад солі, каб усе роспісы павыядала. З тых часоў нічога амаль і не змаглі аднавіць. Зараз усё сумна і безперспектыўна

Яшчэ трохі тэксту і фотакCollapse )

Вандроўка
Якуб
jakubik_by
5 Дзён і 1000км! 10 неверагодных месцаў. Большасць, канешне, ужо даўно знаёмых, але і шмат крутых адкрыццяў!

Усяго патроху падкатам!
Чытаць болей...Collapse )

Берасцейскі Дуплет
Якуб
jakubik_by
За 4 выходных + 1 дзень за свой рахунак нашай хунтай было прыехана 1000 км і наведана дахерышча сісайдаў нашай Радзімы. Але пра ўсе гэтыя сісайды трохі потым. У самым пачатку трыпа, мы наведалі Ляхавічы, дзе ў цудоўнай краме "Прадукты" было набыта, для гэтага прыйшлося адарваць прадавачку ад найцікавейшага тэлефоннага разгавора, 4 віда берасцейскага піва. Для далейшай дэгустацыі ў нас сабралася выдатная фокус-група: журналіст сярэдніх гадоў, юрыст сярэдніх гадоў і малады інжынер :D

*нажаль юрыст ня любіць рабіць гарызантальныя здымкі D:
Вынікі дэгустацыіCollapse )

Месяц стартапаў
Якуб
jakubik_by
Крызіс закрануў усіх. І калі мы тут у сталіцах ныем, што херавата плоцяць, то ў маленькіх гарадах поўны піздзец! У Слоніме большасць прадпрыемстваў працуе па паўмесяца. Заробкі ад 1,2 да 3-х мільёнаў. Усё дрэнна. Але ня трэба сядзець на месцы :)
Надумалі бацькам кожнаму па стартапу! Бацькаў стартап пакуль раскрываць не буду, а мамчын ужо можна :)
Карацей мамка робіць во такую прыгажосць:

Розных колераў, з розным арнаментам і розных памераў. А зараз шчэ зафігачыць цэлы камплект з дзвюма падушкамі і пледам!
Засталося падлічыць дакладны кошт і пачаць прадаваць зажраўшымся менчукам :D
Таму калі вы менчук і маеце грошы, то майце наўвазе :D
Цэтлікі: , ,

Аўтакалгас
Якуб
jakubik_by
Шчэ восенню заўважыў "жучкі" на капоце. Да гэтага, вясной, цяжарная жонка двойчы коцнула на паркоўцы задні і пярэдні бампер. Таму паўстала пытанне, што рабіць? Фарбаваць не варыянт, бо даведваўся ў Слоніме, дык там коні ломяць кошт, што я не пацягну.


Стаў даведвацца мо заклеіць плёнкай, але цяжка зрабіць так, каб не выглядала, што я калгаснік :D Пад кабробн, ёпт!)
Шчэ ёсць афарбоўка поліурэтанавай фарбай як тут. Мне здаецца гэта больш цікавым. Тым больш павінна на цёмна шэрам карчэ глядзецца норм, калі пафарбаваць бампера і часткова капот.
Карацей, мо хто мае які досвед? Раптаў у каго сябр сяброўкі цёлкі брата гэтым займаецца? :D
Цэтлікі: ,

Даём рады
Якуб
jakubik_by


Схадзіў. Адплясаў. Бакі адбіў. Галаву пабіў! :D Традыцыйна адзін з найкруцейшых канцэртаў года адбываецца ў пачатку года!
І, вядома ж, самыя крутыя - Дзецюкі. Новя песні проста рвуць на ўсе бакі, а старыя - разрываюць. Ну і на прыканцы Дзюбеля, з нахераўшымся Навумавым - проста класыка. Цікава, ці выступалі Дзюбеля хоць раз цвярозымі? :D
Сустрэў там яшчэ Галечку з Франакам Вячоркай! О_О Чувак, які паносіў яе колькі месяцаў, а зараз разам слэмяцца ходзяць - нот бэд! :D
PS дзецюкі, я вам вось раю абавязкова патрапіць на Дзецюкоў і адбіць сабе ўсё ў дзікіх танцах :D
Цэтлікі: , ,

Трэнажорачка
Якуб
jakubik_by
Жонка зацягнула ў трэнажорачку, каб перастаў быць хамяком :D  Пачалі займацца з трэнерам, крутым такім дзядзькай, які часцяком пад'ёбвае што я горш за цёлку :D Дык вось той трэнер дадаўся ў сябрыкі ў вк, і я там ягоныя фотачкі праглядзеў. І проста прыхірэў як чалавек можа змяніцца! На першай фотцы чуваку амаль пад 30, на другой ужо за 40.




Гэта я чо падумаў, дык я таксама пакуль хамяком пабуду да 30, а потым ужо і займуся справай :D :D
Цэтлікі: ,

Сям'я далбаёбаў :D
Якуб
jakubik_by




Гэт яшчэ толькі Локо штрафануў, а будзе шчэ прапіздон ад УЕФА))

Няўжо!
Якуб
jakubik_by
Што адбываецца, калі Ліверпуль перамагае 6 - 0 :D


У лютым не будзе ніводных цвярозых выхадных :) Трэба збірацца на фінал Кубка Лігі і пытацца ў dzienn, куды трэба перціся, каб з норм поцыкамі паглядзець :)

Густы
Якуб
jakubik_by
Дома часцяком, замест музыкі на фоне, грае MTV Hits. І вось ў малога з'явіліся самыя любімыя кліпы. І гэта, о матка ты боска, Бібер! :( Зразумела, што малога зацікавіў гэты кліп, бо там даволі яркія дзеўкі на белым фоне, нічога складанага


Але ж я пачаў займацца музычным выхаваннем малога, таму глядзім старыя кліпакі Крамбамбулі і слухаем нармальны рок, але ўсё гэта яму ня вельмі падабаецца. А падабаецца вось такі кліпак з майго дзяцінства :D :D
Цэтлікі: , ,

Мегаложак :)
Якуб
jakubik_by
Наш лайфхак як зрабіць са старога савецкага дзіцячага ложка набытага на анальнеры за 300к, нішцяковы модненькі ложачак :)

ПасляCollapse )
Цэтлікі: , ,